Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Румынскія сілы абароны другі раз за два дні збілі беспілотнік. На думку экспертаў, гэта расійскі Shahed

25.07.2026 12:13
Учора румынскія сілы ўпершыню збілі беспілотнік.
   Shahed
Беспілотны лятальны апарат ShahedAnelo/Shutterstock

Румынскі знішчальнік F-16 збіў яшчэ адзін беспілотнік. Першы апарат быў збіты ў небе над Румыніяй прыкладна дванаццацю гадзінамі раней. Раніцай 25 ліпеня БПЛА ўвайшоў у паветраную прастору краіны, паведаміла Міністэрства абароны Румыніі.

Учора (24 ліпеня) падобны інцыдэнт адбыўся таксама раніцай. Тады паражэнне паветранай цэлі адбылося каля 8:30 раніцы па мясцовым часе, у 10 кіламетрах ад горада Сфынту-Георге, недалёка ад Брашава ў цэнтральнай частцы краіны. Раней яго ідэнтыфікавалі два знішчальнікі F-16.

Эксперты даследуюць абломкі ўчарашняга беспілотніка. Гэта, на іх думку, іранскі дрон Shahed расійскай вытворчасці. Учора румынскія сілы ўпершыню збілі беспілотнік, пасля шматлікіх папярэдніх выпадкаў парушэння беспілотнікамі паветранай прасторы краіны.

IAR/нг