Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Венецыя: Канец платы за ўваход у гістарычны цэнтр горада

27.07.2026 11:02
Чакаецца, што падрабязныя вынікі эксперымента будуць прадстаўлены ў бліжэйшыя дні.
ВенецыяAutorstwa Beata Maria Zdyb - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=72370515

Венецыя завяршыла свой эксперымент з уваходнымі білетамі ў гістарычны цэнтр горада. З плацяжоў, сабраных з аднадзённых наведвальнікаў, у гарадскую касу паступіла больш за 5 мільёнаў еўра.

Праграма стартавала 3 красавіка і працягвалася 60 дзён. Яна ахоплівала ўсе выхадныя і асобныя перяды піку турыстычнага сезона. Білет павінны былі набыць усе наведвальнікі Венецыі без начлегу, гэта значыць гэтак званыя аднадзённыя турысты.

Ад платы былі вызваленыя мясцовыя жыхары, турысты, якія прыехалі на ноч, і дзеці да 14 гадоў. Кошт уваходных квіткоў складаў 5 або 10 еўра, а за іх адсутнасць пагражаў штраф у памеры ад 50 да 300 еўра.

Чыноўнікі абвясцілі, што за час дзеяння праграмы было выдадзена больш за 650 000 квіткоў.

Папярэдні аналіз таксама сведчыць аб зніжэнні колькасці турыстаў у самыя загружаныя дні.

Чакаецца, што падрабязныя вынікі і поўны змест эксперыменту будуць прадстаўлены ў найбліжэйшымі днямі.

Нагадваем, платны ўваход у горад — адно з рашэнняў, накіраваных на скарачэнне празмернага аднадзённага турызму і паляпшэнне якасці жыцця жыхароў Венецыі.

IAR/аз