Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Славакіі пачынае візіт у Кітай

27.07.2026 14:45
Першы візіт кіраўніка славацкай дзяржавы ў Кітай за 16 гадоў мае на мэце стымуляваць супрацоўніцтва ў галіне гандлю і новых тэхналогій.
.         2019 .
П. Пелегрыні выступае перад Еўрапарламентам у Страсбургу ў сакавіку 2019 года.By European Parliament from EU - Future of Europe debate with Peter Pellegrini Slovak Prime Minister, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=77308822

Прэзідэнт Славакіі пачаў трохдзённы візіт у Кітай. Петэр Пелегрыні сустрэнецца ў Пекіне, сярод іншых, з кітайскім лідарам Сі Цзіньпінам.

Першы візіт кіраўніка славацкай дзяржавы ў Кітай за 16 гадоў мае на мэце стымуляваць больш глыбокае супрацоўніцтва ў галіне гандлю і новых тэхналогій. Тэмы размоваў уключаюць кітайскія інвестыцыі, паляпшэнне доступу славацкіх кампаній да кітайскага рынку, а таксама супрацоўніцтва ў галіне даследаванняў і навукі.

Праграма візіту таксама ўключае сустрэчы ў кітайскіх інавацыйных цэнтрах.

Прэзідэнт Петэр Пелегрыні наведае штаб-кватэру Baidu, аднаго з сусветных лідараў у галіне штучнага інтэлекту і воблачных тэхналогій. Ён таксама наведае Robot Mall — першы ў свеце цэнтр продажу робатаў, які адкрыўся год таму.

IAR/аз