Такое меркаванне выказаў старшыня Еўрапейскай рады. Адначасова Антоніу Кошта выказаў салідарнасць з Украінай, якую ўначы Расія масава абстраляла ракетамі.
— Мы павялічваем нашу падтрымку ў справе ўмацавання супрацьпаветранай абароны Украіны, у тым ліку яе супрацьракетных і супрацьбеспілотных магчымасцяў, — абвясціў Антоніу Кошта ў сацыяльных сетках.
Партугальскі палітык дадаў, што «Еўропа застанецца адзінай» перад абліччам расійскай агрэсіі.
Расія атакавала амаль усе рэгіёны Украіны. Масква выкарыстала больш за 70 ракет і прыблізна 280 беспілотнікаў. Адна з ракет парушыла паветраную прастору Польшчы. Гэта адбылося ў Люблінскім ваяводстве. На месцы падзення ракеты працуюць службы выратавання. Пракуратура расследуе інцыдэнт.
ПР/юл