Улады Вільні больш не будуць прымаць пісьмовых заяў і скаргаў, пададзеных на рускай мове. Інфармацыя на мовах краін, якія не з’яўляюцца членамі ЕС, будзе прадастаўляцца толькі вусна і толькі ў тым выпадку, калі супрацоўнік валодае імі.
Змены з'яўляюцца часткай рэалізацыі праграмы інтэграцыі замежнікаў і намаганняў па ўмацаванні ролі літоўскай мовы. Рускамоўная версія таксама была выдалена з вэб-сайта горада і сістэмы абслугоўвання кліентаў.
Улады літоўскай сталіцы падкрэсліваюць, што горад паслядоўна рэалізуе палітыку ўмацавання дзяржаўнай мовы, прынятую вясной. За некалькі месяцаў больш за тысячу замежнікаў ужо скарысталіся бясплатнымі курсамі літоўскай мовы, а колькасць рускамоўных груп у дашкольных установах скарацілася на 40 працэнтаў.
Гэтай восенню ў розных частках Вільні пачнуць працаваць моўныя клубы, а да канца года замежнікі змогуць карыстацца спецыяльнай анлайн-платформай для самастойнага вывучэння літоўскай мовы.
IAR/аз