Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Нямецкія ўлады не выключаюць магчымай дыверсіі ў аэрапорце Лейпцыга

05.08.2026 14:30
Гэты аэрапорт з'яўляецца адным з найважнейшых у Германіі для перавозак тавараў.
Аэрапорт Лейпцыг/ГалеAutorstwa Oryginalnym przesyłającym był Timuema z niemieckiej Wikipedii - Na Commons przeniesiono z de.wikipedia przez Lumu., CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=6939508

Нямецкія ўлады падазраюць, што ў аэрапорце Лейпцыга адбыўся сабатаж. На ўзлётна-пасадачнай паласе былі знойдзены падазроныя прадметы, а транспартны самалёт сутыкнуўся ў паветры, верагодна, з беспілотнікам.

Ноччу паветраны рух быў прыпынены. Цяпер ён выконваецца ў абмежаваным рэжыме.
Падазроныя прадметы былі знойдзены на ўзлётна-пасадачнай паласе да поўначы. Праца аэрапорта была прыпыненая, а самалёты, якія павінны былі там прызямляцца, перанакіраваны на іншыя лётнішчы.

Адзін з транспартных самалётаў, якому з-за цяжкасцей давялося перапыніць пасадку ў Лейпцыгу, сутыкнуўся з неапазнаным абʼектам у паветры за шэсць кіламетраў ад аэрапорта. Самалёт бяспечна прызямліўся ў Гановеры.

Паліцыя паведаміла, што ўначы ў аперацыі ўдзельнічаў робат, які спецыялізуецца на выбуховых рэчывах.

Перабоі ў першую чаргу закранаюць грузавыя перавозкі, бо гэты аэрапорт зʼяўляецца адным з найважнейшых у Германіі для перавозак тавараў.

З Лейпцыга працуе DHL, а таксама даччыная кампанія дзяржаўнай украінскай кампаніі Antonov Airlines.

IAR/аз