Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Германіі заклікалі да тэрміновых кансультацый НАТА пасля інцыдэнту з узброеным дронам

06.08.2026 08:03
Прычынай стаў дрон з выбуховым зарадам і дэтанатарам, які знайшлі побач з чатырма ўкраінскімі транспартнымі самалётамі Ан-124 «Руслан». 
Бундэстаг ГерманііPiotr Piatrouski/shutterstock

Прадстаўнік кіроўнай у Германіі партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС) Родэрых Кізевэтэр заклікаў неадкладна правесці кансультацыі паводле 4-га артыкула Паўночнаатлантычнага дагавора пасля інцыдэнту ў аэрапорце Лейпцыга. 

Прычынай стаў дрон з выбуховым зарадам і дэтанатарам, які знайшлі побач з чатырма ўкраінскімі транспартнымі самалётамі Ан-124 «Руслан». Гэтыя паветраныя судны выкарыстоўваюцца таксама для патрэб НАТА.

4-ты артыкул НАТА прадугледжвае магчымасць правядзення кансультацый паміж краінамі Альянсу, калі адна з іх лічыць, што яе бяспека, тэрытарыяльная цэласнасць або палітычная незалежнасць знаходзяцца пад пагрозай. У 2025 годзе гэты механізм ужо выкарыстоўвала Польшча пасля парушэння сваёй паветранай прасторы расійскімі дронамі.

Міністр унутраных спраў Германіі Аляксандр Добрынт назваў здарэнне першым у гісторыі краіны выпадкам выкарыстання ўзброенага дрона і заявіў пра верагоднасць гібрыднай атакі. Паводле яго, напад быў арганізаваны вельмі прафесійна, таму сляды маглі быць старанна знішчаныя. 

Міністр адзначыў, што да інцыдэнту магла быць датычная іншая дзяржава, аднак канчатковыя высновы павінна зрабіць следства. Краіну ён не агучыў, хоць шэраг экспертаў звязваюць магчымую атаку з Расіяй.

эж