Міністр замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна заявіў, што падводны чыгуначны тунэль праз Фінскі заліў паміж Талінам і Хельсінкі будзе мець стратэгічнае значэнне для ўсёй Еўропы. Паводле яго, праект злучыць краіны Балтыі з Паўночнай Еўропай, інтэгруе чыгунку Rail Baltica з транспартнай сеткай Паўночнай Еўропы і створыць транспартна-энергетычны калідор праз Польшчу ва Украіну, а далей — у напрамку Азіі.
Ідэя будаўніцтва абмяркоўваецца з сярэдзіны 1990-х гадоў, але на фоне расійскай агрэсіі супраць Украіны і неабходнасці ўмацавання еўрапейскай бяспекі яе актуальнасць значна ўзрасла. Паводле эстонскіх СМІ, гэта першая за доўгі час выразная падтрымка праекта з боку афіцыйнага Таліна.
Тунэль даўжынёй каля 90–100 км можа стаць самым доўгім чыгуначным падводным тунэлем у свеце. Пасля завяршэння Rail Baltica шлях цягніком з Хельсінкі да Варшавы зойме каля 6 гадзін.
pap/эж