Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Гадавая інфляцыя ў Венгрыі ўпала да самага нізкага паказчыка за апошнія дзесяць гадоў

07.08.2026 16:59
Яшчэ нядаўна Венгрыя перажывала адзін з наймацнейшых інфляцыйных крызісаў.
, ,
Цэны, інфляцыя, пакупкіshutterstock/Tero Vesalainen

У Венгрыі гадавая інфляцыя знізілася да 1,2%, дасягнуўшы самага нізкага ўзроўню за апошнія гады. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр краіны Петэр Мадзьяр са спасылкай на афіцыйныя статыстычныя дадзеныя.

Кіраўнік урада адзначыў, што асноўнымі прычынамі запаволення росту цэн сталі ўмацаванне венгерскага форынта і меры ўрада па стабілізацыі рынку. Паводле яго слоў, упершыню за шмат месяцаў патаннелі прадукты харчавання, што непасрэдна ўплывае на бюджэты хатніх гаспадарак. Урад лічыць, што нізкі ўзровень інфляцыі стварае лепшыя ўмовы для росту рэальных даходаў насельніцтва і павелічэння спажывання.

Разам з тым эканамісты адзначаюць, што захаванне нізкай інфляцыі будзе залежаць ад далейшай сітуацыі на энергетычных рынках, курсу форынта і стане еўрапейскай эканомікі.

Цяперашні паказчык стаў самым нізкім за апошняе дзесяцігоддзе. Пры гэтым яшчэ некалькі гадоў таму Венгрыя перажывала адзін з наймацнейшых інфляцыйных крызісаў, калі рост цэн дасягаў амаль 28%.

IAR/нг