Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць біржы крыптавалют у Дубаі

08.08.2026 09:12
Санкцыі сталі вынікам расследавання агенцтва Reuters, якое высветліла, што біржа Shelbit, выкарыстоўвалася іранскім рэжымам для абыходу эканамічных санкцый.
Ілюстрацыйнае фотаImage by BestGraphics_Com from Pixabay/CC0

Яна нібыта выкарыстоўвалася Іранскай рэвалюцыйнай гвардыяй, якая адрэзаная ад міжнароднай фінансавай сістэмы з-за санкцый супраць Ірану. Іранцы нібыта перавялі гэтым метадам каля чатырох мільярдаў долараў.

Санкцыі з'яўляюцца вынікам расследавання агенцтва Reuters, якое задакументавала, што неліцэнзаваная біржа крыптавалют Shelbit выкарыстоўвалася іранскім рэжымам для абыходу жорсткіх эканамічных санкцый, уведзеных супраць Ірану сем гадоў таму.

Крыптавалюты нібыта былі пераведзены з рахункаў іранскага цэнтральнага банку, сайтаў азартных гульняў на персідскай мове, якія з'яўляюцца аднымі з найбуйнейшых у свеце, і Nobitex, найбуйнейшай іранскай біржы крыптавалют.

Міністэрства фінансаў ЗША таксама ўвяло санкцыі супраць заснавальніка Shelbit, які мае іранскае паходжанне. Амерыканцы абвінавацілі яго ў аказанні матэрыяльнай падтрымкі Іранскай рэвалюцыйнай гвардыі ды Nobitex. Гэтая іранская біржа крыптавалют таксама знаходзіцца пад санкцыямі ўжо два месяцы.

ПР/юл