Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Нагасакі папярэджвае свет: ўзрастае рызыка выкарыстання ядзернай зброі

09.08.2026 12:21
Гэтыя словы прагучалі падчас цырымоніі, прысвечанай 81-й гадавіне скідання атамнай бомбы на горад.
       ,  81-     o
Хвіліна маўчання па ахвярах атамнай бамбардзіроўкі падчас цырымоніі, прысвечанай 81-й гадавіне атамнай бамбардзіроўкі горада o Парку міру ў НагасакіEPA/JIJI PRESS JAPAN OUT Dostawca: PAP/EPA.

У Нагасакі прайшла хвіліна маўчання ў памяць аб ахвярах ядзернай бамбардзіроўкі.

Мэр гораду Шыро Сузукі заявіў, што «сілавая палітыка буйных дзяржаў павялічвае пагрозу выкарыстання ядзернай зброі. Паколькі ўзаемны недавер і канфлікты падзяляюць міжнародную супольнасць, «кіраванне сілай буйных дзяржаў становіцца ўсё больш распаўсюджанай зʼявай. Сітуацыя ва Украіне і на Блізкім Усходзе, дзе непасрэдна ўдзельнічаюць дзяржавы, якія валодаюць ядзернай зброяй, застаецца непрадказальнай», — падкрэсліў мэр Нагасакі.

Сузукі заклікаў да свету без ядзернай зброі.

—Ядзерная зброя — гэта не неабходнае зло, а абсалютнае зло, і чалавецтва і ядзерная зброя ніколі не змогуць суіснаваць, — сказаў ён.

На цырымоніі прысутнічаў прэмʼер-міністр Японіі Санаэ Такаіці.

— Нельга дазволіць, каб паўтарылася трагедыя, якая адбылася ў Нагасакі і Хірасіме 81 год таму. Наша краіна прытрымліваецца трох прынцыпаў неядзернай зброі, — заявіў прэмʼер-міністр.

ПР/юл