Эстонія завяршыла будаўніцтва чарговых участкаў абароннай інфраструктуры на мяжы з Расіяй. На працягу некалькіх гадоў Эстонія ўмацоўвае сваю ўсходнюю мяжу, будуючы агароджы і ўсталёўваючы абсталяванне для назірання.
Міністр унутраных спраў Ігар Таро падкрэсліў, што пашырэнне інфраструктуры накіравана на павышэнне здольнасці краіны супрацьстаяць нелегальнай міграцыі і паляпшэнне бяспекі на знешняй мяжы Еўрапейскага Саюза. Сярод яе кампанентаў — 30-метровыя мачты, якія абсталяваны камерамі, радарамі і сістэмамі выяўлення беспілотнікаў. Канструкцыі таксама могуць быць абсталяваны прыладамі для стварэння перашкод для працы беспілотнікаў.
Улады абвясцілі, што будаўніцтва ўсёй інфраструктуры на ўсходняй мяжы Эстоніі плануецца завяршыць у наступным годзе. У цяперашні час работы завершаны на 80 працэнтаў.
Ураду яшчэ трэба вырашыць пытанне будаўніцтва апошняга 14-кіламетровага ўчастка, які праходзіць праз забалочаныя тэрыторыі. Спачатку ад яго адмовіліся з-за складаных умоў мясцовасці, але, як адзначыў міністр унутраных спраў, узмацненне міграцыйнага ціску ў рэгіёне сведчыць аб неабходнасці завяршэння ўсёй сістэмы.
ПР/юл