У першыя дні забароны на карыстанне сацыяльнымі сеткамі аўстралійскімі дзецьмі амерыканскі тэхналагічны канцэрн Meta заблакаваў каля 550 тысяч акаўнтаў, паведамляе BBC.
У снежні ў краіне ўступіў у сілу закон, які забараняе асобам да 16 гадоў мець акаўнты на папулярных платформах сацыяльных сетак, у тым ліку Facebook і Instagram.
Кампаніі, у тым ліку Meta, заявілі, што згодныя з тым, што неабходна зрабіць больш для забеспячэння бяспекі моладзі ў інтэрнэце.
Аднак у Meta ўсё яшчэ выступаюць за іншыя меры.
— Мы заклікаем аўстралійскі ўрад канструктыўна супрацоўнічаць з галіной, каб знайсці лепшае рашэнне, напрыклад, заахвочваць усю галіну павышаць стандарты ў забеспячэнні адпаведнага ўзросту карыстальнікаў, а не ўводзіць агульныя забароны, — заявіў канцэрн Meta.
У Meta лічаць, што праверка ўзросту павінна быць уведзена на ўзроўні крам прыкладанняў.
Дыскусія аб абмежаванні карыстання сацыяльнымі сеткамі дзецьмі працягваецца ў многіх краінах свету. У Іспаніі праект забароны для асоб да 16 гадоў у цяперашні час знаходзіцца на парламенцкай стадыі і яшчэ не ўступіў у сілу ў якасці абавязковага закона.
IAR/яс