Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЗША хочуць высунуць 35 краінам жорсткі ўльтыматум — альбо Вашынгтон, альбо Пекін

15.08.2026 12:29
Прычына — абвастрэнне барацьбы дзвюх краін за тэхналагічнае, эканамічнае і вайсковае лідарства.
   .
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.PAP/EPA/OLGA FEDOROVA

ЗША плануюць накіраваць ліст дзясяткам краін з патрабаваннем вызначыцца, з кім яны хочуць супрацоўнічаць у сферы штучнага інтэлекту — з Вашынгтонам або Пекінам. Краіны могуць пазбавіцца доступу да амерыканскай кааліцыі, калі адначасова далучацца да кітайскіх ініцыятыў.

Ліст павінен быць накіраваны ў 35 дзяржаў, якія падпісалі ў чэрвені амерыканскую «Заяву аб магчымасцях ІІ». Частка з іх таксама ўваходзіць у Pax Silica — ініцыятыву ЗША, закліканую ўмацаваць ланцужкі паставак мадэляў ШІ, паўправаднікоў і крытычна важных карысных выкапняў, піша Reuters.

ЗША жадаюць, каб гэтыя краіны не супрацоўнічалі адначасова з канкуруючымі кітайскімі праектамі. Вашынгтон фактычна ставіць іх перад выбарам: быць надзейным партнёрам ЗША ці супрацоўнічаць з Пекінам у сферы ШІ.
У ліпені старшыня КНР Сі Цзіньпін запусціў канкуруючую Сусветную арганізацыю супрацоўніцтва ў сферы штучнага інтэлекту, прасоўваючы адкрытыя кітайскія мадэлі.

Прымушаючы краіны выбіраць бок, ЗША спрабуюць не толькі аб'яднаць саюзнікаў вакол сваіх тэхналогій, але і абмежаваць доступ Кітая да рэсурсаў, чыпаў і партнёраў, неабходных для развіцця перадавога ШІ.

Прычына  абвастрэнне барацьбы дзвюх краін за тэхналагічнае, эканамічнае і вайсковае лідарства.

вс