Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Узброеныя сілы Украіны павіншавалі сваіх польскіх калег з Днём Войска Польскага

15.08.2026 16:25
«100-гадовая бесперапыннасць сумеснага супрацьстаяння маскоўскаму імперыялізму працягваецца і сёння на ўкраінскім фронце».
         .
Падраздзяленне горных стралкоў Узброеных сіл Польшчы на парадзе ў Варшаве. PAP/Leszek Szymański

Узброеныя сілы Украіны павіншавалі сваіх польскіх калег з Днём Войска Польскага. У лісце Генеральнага штабу ўкраінскія вайскоўцы падзякавалі палякам за дапамогу ў барацьбе з расійскай агрэсіяй. У ім таксама зазначаецца, што падчас польска-савецкай вайны 1920 года ўкраінскія войскі былі саюзнікамі палякаў у барацьбе супраць бальшавікоў.

У лісце таксама ўкраінцы дзякуюць за актыўнасць Польшчы ў фармаце «Рамштэйн», функцыянаванне ЛітПольУкрБрыг — сумеснай польска-літоўска-ўкраінскай брыгады, а таксама за падрыхтоўку ўкраінскіх падраздзяленняў і лагістычную падтрымку ўкраінскай арміі.

У лісце, у прыватнасці, гаворыцца, што 15 жніўня Польшча ўшаноўвае перамогу ў Варшаўскай бітве 1920 года, калі польская армія разам з падраздзяленнямі Украінскай народнай арміі спыніла бальшавіцкі наступ і абараніла свабоду. Украінскі Генштаб зазначыў, што «100-гадовая бесперапыннасць сумеснага супрацьстаяння маскоўскаму імперыялізму працягваецца і сёння на ўкраінскім фронце».

вс

У Варшаве прайшоў вайсковы парад з нагоды Дня Войска Польскага. На ганаровай трыбуне — Анджэй Пачобут (ФОТА)

15.08.2026 16:03
У Варшаве ў парадзе прынялі ўдзел каля 2 тыс. вайскоўцаў і 300 адзінак вайсковай тэхнікі.