Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

НАТА стварае сетку беспілотнікаў са ШІ ўздоўж межаў з Расіяй і Беларуссю

15.08.2026 17:36
У НАТА разлічваюць, што сістэма дазволіць альянсу хутчэй за праціўніка адаптавацца да змен на полі бою, і плануюць рэалізаваць праект у кароткія тэрміны.
- Warmate    WB Group ().
Беспілотнік-камікадзэ Warmate вытворчасці польскай кампаніі WB Group (ілюстрацыя).крыніца: WB Group

НАТА плануе ўзмацніць усходні фланг сеткай з тысяч беспілотнікаў, датчыкаў і спадарожнікаў, аб'яднаных штучным інтэлектам (ШІ). Пра гэта паведамляе выданне Politico, на якое спасылаецца «Еўрарадыё».

Альянс вывучае выкарыстанне беспілотнікаў з падтрымкай ШІ ў рамках ініцыятывы па стрымліванні на ўсходнім флангу. Сетка будзе адсочваць пагрозы ўздоўж межаў НАТА з Расіяй і Беларуссю — ад паўночнай Фінляндыі да Чорнага мора.

Сістэма павінна выяўляць парушэнні межаў краін альянсу і служыць першым эшалонам абароны, абʼядноўваючы даныя з розных крыніц.

Так, пры выяўленні беспілотнікам патэнцыяльнага праціўніка штучны інтэлект зможа супаставіць гэтую інфармацыю са спадарожнікавымі здымкамі, данымі сэнсараў і радараў ды перадаць яе саюзнікам па НАТА, пасля чаго будуць выбраныя адпаведныя сродкі для адказу.

У альянсе гэтую канцэпцыю называюць kill web («сетка паражэння»). Яна прадугледжвае перадачу даных наўпрост аператарам замест працяглай перадачы інфармацыі ад лініі фронту да камандавання і назад.

— Раней інфармацыя ішла праз мноства пасрэднікаў. Сёння яна можа паступаць адразу ад датчыка да інструмента ўздзеяння, — сказаў капітан арміі ЗША Ронан Сефтан.

У НАТА разлічваюць, што сістэма дазволіць альянсу хутчэй за праціўніка адаптавацца да змен на полі бою, і плануюць рэалізаваць праект у кароткія тэрміны.

вс