Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Леў XIV заклікаў маліцца за ахвяр землятрусу ў Калумбіі 

16.08.2026 09:13
Загінулі не менш за 290 чалавек, каля 140 лічацца зніклымі без вестак, амаль 4 тыс. атрымалі траўмы.
 , , 15  2026 .
Разбор завалаў, Калумбі, 15 жніўня 2026 г. PAP/EPA/MARIO BAOS

15 жніўня падчас урачыстасці Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі Папа Леў XIV правёў традыцыйную малітву «Анёл Панскі» ў Кастэль-Гандольфа, падчас якой памаліўся за жыхароў Калумбіі, якія пацярпелі ад моцнага землятрусу. Пантыфік выказаў салідарнасць з пацярпелымі і заклікаў да малітвы за людзей, якія цяпер перажываюць цяжкія часы.

— У гэтыя дні я працягваю маліцца за жыхароў Калумбіі, якія пакутуюць праз землятрус. Я салідарны з гэтымі супольнасцямі і з усімі, хто жыве ў цяжкіх умовах, і разам з імі прашу: Святая Марыя, маліся за нас! — заклікаў біскуп Рыма. 

Землятрус магнітудай 7,4 бала паводле шкалы Рыхтэра адбыўся 10 жніўня на захадзе Калумбіі, паблізу Сан-Хасэ-дэль-Пальмар. Паводле апошніх звестак, загінулі не менш за 290 чалавек, каля 140 лічацца зніклымі без вестак, амаль 4 тыс. атрымалі траўмы.

iar/эж