Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Паніка ў Расіі з-за чутак пра новую мабілізацыю

20.08.2026 14:12
Тысячы людзей уцякаюць праз мяжу з Грузіяй, паведамляецца на сайце tvp.info
Расійскія аўтамабілі на мяжы з Грузіяйкрыніца: Татьяна #StopWojnie @Tatiana68908177

Расійскае грамадства ўсё больш стамляецца ад вайны ва Украіне. Аднак Крэмль не збіраецца хутка спыняць баявыя дзеянні. Таму нават чутак пра магчымую новую хвалю мабілізацыі хапіла, каб тысячы расіян пачалі ў поспеху пакідаць краіну.

Паводле інфармацыі Федэральнай мытнай службы Расіі, 15 і 16 жніўня праз памежны пункт Верхні Ларс на мяжы з Грузіяй прайшло каля 19 тысяч чалавек. Расійскія ўлады адзначаюць, што гэтыя паказчыкі значна перавышаюць узровень аналагічных перыядаў папярэдніх гадоў.

Тысячы людзей уцякаюць праз мяжу з Грузіяй, чытаем на сайце tvp.info

18 жніўня мяжу перасеклі больш за 20 тысяч чалавек. Для паскарэння афармлення транспарту і падарожнікаў расійскія службы былі вымушаныя павялічыць колькасць супрацоўнікаў і працоўных змен.

Паводле паведамленняў расійскіх і замежных СМІ, улады разглядаюць магчымасць новай мабілізацыі, аднак яна, верагодна, будзе адкладзеная да выбараў у Дзяржаўную думу, прызначаных на 20 верасня.

У той жа час Уладзімір Пуцін спрабуе душыць антываенныя настроі. Нядаўна Вярхоўны суд Расіі не дапусціў да парламенцкіх выбараў апазіцыйную партыю «Яблоко», абвінаваціўшы яе ў парушэнні заканадаўства і замежным фінансаванні.

яс