ЕС гатовы падтрымліваць Украіну на працягу ўсяго выбарчага працэсу, у тым ліку ў забеспячэнні выканання адпаведных дэмакратычных стандартаў і чаканняў, падкрэсліла яна.
Былы міністр абароны Украіны Міхаіл Фёдараў заклікаў да правядзення выбараў, нягледзячы на вайну. Паводле яго слоў, дэмакратыя не можа быць закладнікам Расіі.
Адказваючы на пытанне аб закліках Фёдарава, прэс-сакратар Еўракамісіі адказала, што рашэнне аб тым, калі праводзіць выбары, застаецца за Украінай.
— Украіна сама вырашыць, калі іх праводзіць, пры поўнай павазе да сваёй прававой базы, — падкрэсліла Аніта Хіпер. — ЕС гатовы падтрымліваць Украіну на працягу ўсяго выбарчага працэсу, у тым ліку ў забеспячэнні выканання адпаведных дэмакратычных стандартаў і чаканняў.
Фёдараў займаў пасаду міністра абароны са студзеня па ліпень 2026 года. Ён быў самым маладым кіраўніком гэтага міністэрства ў гісторыі Украіны. Ён выступаў за вядзенне вайны з выкарыстаннем перадавых тэхналогій. Яго ідэі прывялі да канфлікту з ваенным кіраўніцтвам, у тым ліку з Вярхоўным галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі Украіны, генералам Аляксандрам Сырскім.
Пасля змены ўрада ў ліпені 2026 года Фёдараў не быў вылучаны на пасаду міністра абароны. Яго адстаўка прывяла да масавых пратэстаў ва Украіне.
23 ліпеня Зяленскі абвясціў, што прапанаваў Фёдараву некалькі пасад, у тым ліку пасаду намесніка прэм'ер-міністра па ваенных інавацыях. Сайт «Украінская праўда» паведаміў, што Фёдараў заявіў, што пагодзіцца толькі на сваё аднаўленне на пасадзе міністра абароны.
PAP/ав