У Аб'яднаных Арабскіх Эміратах вакол нафтавых рэзервуараў і абʼектаў крытычнай інфраструктуры пачалі ўсталёўваць ахоўныя металічныя краты і сеткі для прадухілення ўдараў беспілотнікаў.
Цыстэрны і сховішчы закрываюць масіўнымі каркасамі з металу, якія вонкава падобныя на высокія будаўнічыя рыштаванні. Такія ахоўныя экраны павінны перахапіць дроны або зменшыць наступствы іх дэтанацыі.
Меры ўзмацнілі на фоне росту рызык атакаў на энергетычныя абʼекты ў рэгіёне.
Паралельна ў самім Дубаі развіваюць праект лічбавай «паветранай сеткі». Горад укараняе сістэму бяспечных маршрутаў і кіравання трафікам для інтэграцыі грамадзянскіх беспілотнікаў у шчыльную забудову.
вс