Долі Партан (Dolly Parton), адна з самых вядомых фігур амерыканскай культуры, памерла ў Злучаных Штатах. Артыстцы было 80 гадоў, і яна была тварам кантры-музыкі на працягу шасці дзесяцігоддзяў. Яна памерла ад раку.
Для амерыканцаў Долі Партан была больш, чым проста спявачкай. Яе паважалі за прыгожы голас, самаіранічнае пачуццё гумару i дабрачынную дзейнасць.
Яе найвялікшыя хіты сталі класікай. «Jolene» — пра жанчыну, якая просіць суперніцу не забіраць мужа, і «Nine to Five» — гімн для офісных работнікаў, напісаны для фільма, у якім яна знялася ў галоўнай ролі. «I Will Always Love You» — развітальная балада, якая зрабіла Уітні Х'юстан вядомай ва ўсім свеце ў 1990-х гадах.
Долі Партан прадала больш за 160 мільёнаў пласцінак. 25 яе песень дасягнулі вяршыні Топ-чартаў кантры-музыкі. Яна атрымала адзінаццаць прэмій «Грэмі».
IAR/аз