Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Непале абвешчана новая пагроза паводкі

28.08.2026 08:21
У выніку стыхійнага бедства ў Непале загінулі 469 чалавек, каля 1000 чалавек прапалі без вестак.
Пашкоджаная дарога пасля апоўзня ў ТыбецеREUTERS

У рачной даліне, заблакаванай апоўзнем на мяжы паміж Непалам і Тыбетам, назапасілася шмат вады, узнікла пагроза новага наваднення.

Пра гэта паведаміла кітайскае тэлебачанне, дадаўшы, што выратавальныя аперацыі былі прыпыненыя пасля паводкі, якая адбылася ў сераду 26-га жніўня.

Улады Непала пацвердзілі, што ўзровень ракі павышаецца. Людзі пачалі ўцякаць на ўзвышшы. Возера, якое ўтварылася ў заблакаванай даліне, мае прыблізна 150 метраў у даўжыню  і 50 метраў у глыбіню. Кітайскія інжынеры маюць намер пракапаць канал, праз які будзе сцякаць частка вады.

У выніку стыхійнага бедства ў Непале загінулі 469 чалавек. Каля 1000 чалавек прапалі без вестак, у тым ліку некалькі сотняў замежнікаў. Яшчэ больш за 500 чалавек прапалі без вестак на кітайскім баку мяжы ў Тыбеце.

Прычынай катастрофы, верагодна, стаў адрыў часткі ледавіка з-за землятрусу. Масы лёду, вады і бруду сцякалі па даліне, разбураючы дамы, дарогі і гідратэхнічныя збудаванні.

ПР/юл