Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Трамп: Расія не будзе атакаваць НАТА

28.08.2026 10:12
Расія не заатакуе тэрыторыю НАТА, заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, спасылаючыся на свае размовы з Уладзімірам Пуціным.
Прэзідэнт ЗША Дональд ТрампREUTERS

Аднак ён адмовіўся каментаваць, ці быў візіт дырэктара ЦРУ ў Маскву звязаны менавіта з гэтай нагодай.

— У мяне былі добрыя размовы з ім. Ён не будзе атакаваць тэрыторыю НАТА, — сказаў Трамп пра Пуціна, не ўдаючыся ў падрабязнасці. Ён адказваў на пытанне аб тым, ці абавязаўся расійскі лідар не атакаваць Альянс.

На пытанне аб паведамленнях аб тым, што дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф папярэдзіў Расію ўстрымацца ад такога нападу падчас свайго візіту ў Маскву ў аўторак, Трамп адмовіўся ад каментароў, але паўтарыў, што «яны (рускія) не будуць атакаваць».

На пытанне аб тым, ці мае ён намер «пакараць» Расію за падтрымку Ірану, прэзідэнт ЗША адказаў:

— Гэта залежыць ад сітуацыі, але адзначыў, што да гэтага часу Расія «паводзіла сябе даволі добра адносна Армузскага праліва. — Але вы павінны разумець: усё, што яны робяць, мы таксама робім, — сказаў ён, прыводзячы прыклад таго, што, пакуль Кітай шпіёніць за Амерыкай, Амерыка робіць тое ж самае.

У сераду Трамп заявіў, што візіт Рэткліфа ў Маскву не меў нічога агульнага з папярэджаннем Расіі аб нападзе на НАТА або падтрымкай Ірану.

Тым часам Wall Street Journal і Politico паведамілі, што кіраўнік ЦРУ папярэдзіў Расію ў справе магчымага нападу на краіны Балтыі. Гэта было звязана з ацэнкамі амерыканскай разведкі, якія сведчаць, што Расія можа пайсці на гэта.

Оскар Гажынскі (PAP)/юл