Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Экспарт звадкаванага газу з Катару ўпаў на 96 працэнтаў

28.08.2026 15:16
Страты Катару ацэньваюцца амаль у 24 мільярды долараў.
 .
Газавы танкер. Ілюстрацыйнае фотаREUTERS

Катар губляе мільярды з-за вайны паміж ЗША і Іранам. Паводле звестак агенцтва Reuters, яго экспарт звадкаванага прыроднага газу ўпаў на ашаламляльныя 96 працэнтаў.

Да вайны Катар адказваў за амаль адну пятую частку сусветных паставак звадкаванага газу (СПГ). За шэсць месяцаў канфлікту ён адправіў толькі 18 паставак газу. Годам раней, за той жа перыяд, іх было больш за 500.

Страты Катара ацэньваюцца амаль у 24 мільярды долараў. Паведамляецца, што два катарскія газавозы сталі цэлямі ракетных атак, і ў краіны мала магчымасцяў для экспарту газу па-за Армузскім пралівам.

Праблемы Катара адчуваюцца і ў Еўропе. Запоўненасць газасховішчаў надзвычай нізкая, што ўзмацняе занепакоенасць з нагоды цэн на газ перад зімой.

ПР/юл