Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Непалу патрэбна ад 4 да 5 мільярдаў долараў на аднаўленне пасля паводкі

29.08.2026 10:41
Такую суму агучыў міністр фінансаў Сварнім Вагле, папярэдзіўшы, што гэта толькі прыблізныя ацэнкі. Колькасць ахвяр раптоўнай паводкі ўсё яшчэ падлічваецца.
          626
Апошнія дадзеныя па колькасці загінулых у выніку стыхійнага бедства — 626 чалавек PAP/EPA/NARENDRA SHRESTHA

Апошнія дадзеныя па колькасці загінулых у выніку стыхійнага бедства — 626 чалавек. Колькасць зніклых без вестак павялічылася да 1924. Амаль 600 чалавек лічацца зніклымі без вестак пасля паводкі на кітайскім баку Гімалаяў.

Улады Непала тлумачаць сваё рашэнне адмовіць замежным ратавальнікам тым, што ім патрэбныя, напрыклад, часовыя масты і спецыялізаванае абсталяванне для ідэнтыфікацыі цел.

Паводле слоў міністра замежных спраў Непала, мясцовыя ратавальнікі спраўляюцца самастойна. Шышыр Ханал дадаў, што ўлады краіны ўжо звярнуліся па дапамогу ў іншых галінах. Кітай і Індыю папрасілі аказаць дапамогу ў забеспячэнні часовых пераходаў праз рэкі ў раёнах, дзе разбураны масты. Рост колькасці ахвяр патрабуе абсталявання для ідэнтыфікацыі целаў і аналізу ДНК. Захоўванне целаў ахвяр становіцца ўсё больш складаным, бо бальніцы перагружаныя.

ав


	PAP/EPA/NEPAL ARMY HANDOUT PAP/EPA/NEPAL ARMY HANDOUT