Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Ісландыі праходзіць рэферэндум, на якім ісландцы вырашаць, ці варта ім аднаўляць перамовы з ЕС адносна членства

29.08.2026 16:31
Ісландскае грамадства моцна падзеленае наконт аднаўлення перамоваў з ЕС адносна членства Ісландыі. 
,
Хусавік, ІсландыяXtianDuGard/pixabay.com/CC0

У суботу ў Ісландыі праходзіць галасаванне на рэферэндуме, на якім ісландцы вырашаць, ці варта ім аднавіць перамовы з ЕС адносна членства іх краіны ў Супольнасці. Чакаецца высокая яўка, бо 23% ісландцаў ужо прагаласавалі загадзя.

Астатнія 180 тысяч выбаршчыкаў, якія маюць права голасу, будуць галасаваць да 22:00 па ісландскім часе (поўначы ў Польшчы). У некаторых аддаленых муніцыпалітэтах галасаванне будзе карацейшым.

Ісландскае грамадства моцна падзеленае наконт аднаўлення перамоваў з ЕС адносна членства Ісландыі. Прыхільнікі працягу перамоваў нязначна лідзіруюць ва ўсіх нядаўніх апытаннях. У апытанні ў аўторак 51,3% рэспандэнтаў падтрымалі працяг перамоваў, а 48,7% выказаліся супраць. З іншага боку, апытанне Gallup, апублікаванае ў чацвер, паказала, што вынік можа быць і адваротным — у гэтым апытанні праціўнікі перамоваў атрымалі 51,6%, а прыхільнікі — 48,4%.

Прыхільнікі інтэграцыі ў ЕС, у тым ліку прэм'ер-міністр Ісландыі ад сацыял-дэмакратычнай партыі Крыструн Фростадоцір, разлічваюць на зніжэнне працэнтных ставак, а таксама на зніжэнне інфляцыі і цэн на прадукцыю. Фермеры, рыбалоўная і кітабойная галіны, баючыся скарачэння квот на рыбалку або забарон, а таксама прыхільнікі апазіцыйных партый, у тым ліку кансерватыўнай Партыі незалежнасці, выступаюць супраць ЕС.

Калі ісландцы прагаласуюць за працяг перамоваў, пытанне аб далучэнні да ЕС будзе вырашана на чарговым рэферэндуме, пасля таго як стануць вядомыя ўмовы далучэння. Калі большасць прагаласуе «супраць» у суботу, пытанне інтэграцыі ў ЕС не будзе ўздымацца да канца парламенцкага тэрміну, г.зн. да 2028 года, абвясціла Фростадоцір.

Ісландыя падала заяўку на членства ў ЕС у 2009 годзе, у разгар сусветнага фінансавага крызісу. Праца над працэсам далучэння была замарожаная ў 2013 годзе, калі эксперты папярэджвалі аб патэнцыйным распадзе еўразоны.

ав