Іран атакаваў амерыканскія базы ў Іарданіі. Гэта адказ на вячэрні абстрэл амерыканцамі вострава Ларак. У адказ на аднаўленне баявых дзеянняў цана на нафту адразу вырасла на 2,5 працэнта, перавысіўшы 90 долараў за барэль.
Гэта першая перастрэлка паміж Вашынгтонам і Тэгеранам амаль за пяць тыдняў (з 29 ліпеня). Мэтай амерыканскай атакі былі дзве ракетныя ўстаноўкі, гатовыя да запуску марскіх мін у бок праліва. Загінулі як вайскоўцы, так і мірныя жыхары. Іранская Рэвалюцыйная гвардыя назвала заявы аб мінах «апраўданнем» і паабяцала «пакараць агрэсара» ваенным і эканамічным шляхам. Затым яна амаль адразу ж накіравала ракеты і беспілотнікі на амерыканскія базы ў Іарданіі.
Іарданія сцвярджае, што збіла восем ракет. Амерыканцы не паведамляюць пра ахвяр. Іранцы падкрэсліваюць, што яны знішчылі «тэхнічную і рамонтную структуру».
Незразумела, наколькі гэтая сітуацыя перарасце ў новую хвалю эскалацыі. Неафіцыйная інфармацыя з Тэгерана сведчыць аб тым, што пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў краіне можа падштурхнуць Рэвалюцыйную гвардыю да эскалацыі.
Сітуацыя паміж Вашынгтонам і Тэгеранам вельмі напружаная, і ў цяперашні час паміж бакамі не вядзецца ніякіх перамоваў. Прэзідэнт Дональд Трамп абвясціў Ірану «эканамічную вайну», пагражаючы наступствамі для любой краіны, якая вядзе бізнес з Іранам. Армузскі праліў застаецца закрытым, і, нягледзячы на пагадненне паміж Іранам і Аманам, ён наўрад ці адкрыецца, пакуль амерыканцы не здымуць блакады з іранскіх партоў.
IAR/aз