Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Бясплатны турыстычны аўтобус паказвае інжынернае аблічча Вільні

01.09.2026 13:00
Турысты, якія наведваюць Вільню ў гэтым месяцы, могуць убачыць літоўскую сталіцу з унікальнай перспектывы.
Панарама Вільніpixabay.com

Па горадзе курсуе спецыяльны бясплатны экскурсійны аўтобус, дзе пасажыры даведваюцца пра архітэктуру і інжынерыю літоўскай сталіцы. Яны таксама маюць магчымасць адкрыць для сябе тэхнічныя кур'ёзы, звязаныя з найбольш знакавымі славутасцямі Вільні.

Падчас экскурсіі можна даведацца, сярод іншага, што вежа Гедыміна на Замкавай гары, размешчаная ў цэнтры горада, мае свайго лічбавага двайніка. Гэты лічбавы двайнік дапамагае навукоўцам кантраляваць стан канструкцыі. Некалькі гадоў таму на ўзгорку адбыўся небяспечны апоўзень.

Турысты таксама могуць убачыць, як кантралююцца мікрасколіны ў знакамітым гатычным касцёле Святой Ганны і якія інжынерныя рашэнні былі выкарыстаны падчас рэканструкцыі Палаца Вялікіх князёў Літоўскіх. Маршрут праходзіць па месцах, гісторыя якіх была сфармавана навукоўцамі, архітэктарамі і інжынерамі, звязанымі з Вільняй.

Аўтобус быў запушчаны ў гонар 70-годдзя Віленскага тэхнічнага ўніверсітэта. Яго мэта — паказаць горад не вачыма традыцыйных гідаў, а вачыма інжынераў, архітэктараў і стваральнікаў новых тэхналогій. Бясплатныя экскурсіі будуць даступныя да 23 верасня.

Пасля завяршэння праекта маршрут будзе даступны ў выглядзе аўдыёгіда з функцыяй прывязкі да месцазнаходжання, што дазволіць наведвальнікам самастойна даследаваць Вільню.

ав