Еўрапейскі Саюз плануе ўвесці санкцыі ў дачыненні яшчэ да 1600 расійскіх асоб, кампаній і ўстаноў. Унясенне ў чорны спіс азначае забарону на ўезд у ЕС і замарожванне актываў. Кампаніі не могуць весці ніякай прадпрымальніцкай дзейнасці ў межах ЕС або ў супрацоўніцтве з арганізацыямі ЕС.
Міністр замежных спраў ЕС Кая Калас заявіла аб гэтым у Уіклоу, перад сустрэчай 27 міністраў замежных спраў ЕС.
«Праца працягваецца. Мы фактычна пачалі з меншым спісам, але дзяржавы-члены ўнеслі дадатковыя прапановы», — сказала міністр замежных спраў ЕС.
Новыя санкцыі, у першую чаргу, накіраваны на вытворчасць узбраянняў. У цяперашні час у чорным спісе ЕС знаходзіцца амаль 3000 асоб, кампаній, устаноў і арганізацый звязаных з Расіяй.
Пашырэнне санкцый супраць Расіі выклікана, у тым ліку, інцыдэнтам у нямецкім аэрапорце.
Кая Калас ацаніла, што атака беспілотніка на аэрапорт Лейпцыга мела «ўсе прыкметы дзяржаўнага тэрарызму». Інцыдэнт адбыўся ў пачатку жніўня. Германія ў аўторак абвясціла, што адказная за яго Расія.
У ноч з 4 на 5 жніўня грузавы самалёт сутыкнуўся з неапазнаным аб'ектам каля аэрапорта Лейпцыга. Самалёт быў перанакіраваны ў Гановер, ён быў нязначна пашкоджаны. Незадоўга да гэтага аэрапорт Лейпцыга прыпыніў працу з-за выяўлення беспілотніка з дэтанатарам і выбухоўкай на ўзлётна-пасадачнай паласе каля ўкраінскага грузавога самалёта Антонаў.
Міністр замежных спраў Германіі абвясціў, што Генеральнае консульства Расіі ў Боне, а таксама Рускі дом, афіцыйны цэнтр прасоўвання рускай культуры, размешчаны ў цэнтры Берліна, будуць зачыненыя.
IAR/PAP/яс