Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Літве пачаўся трохдзённы фестываль «Віленскія дні»

04.09.2026 13:12
Канцэрты, спартыўныя мерапрыемствы, літаратурныя сустрэчы і дэманстрацыі дронаў — усё гэта частка сёлетняй праграмы «Віленскія дні».
.
Вільня. Ілюстрацыйнае фотаPixabay/CC0

Мерапрыемства пачынаецца 4-га верасня і працягнецца да нядзелі 6-га верасня. На працягу трох дзён у цэнтры літоўскай сталіцы будуць праходзіць разнастайныя мерапрыемствы. Адной з галоўных частак праграмы стануць канцэрты літоўскіх артыстаў. У гэтым годзе ўпершыню будзе адкрыта сцэна пад назвай «Цяжкая тэраса», прысвечаная прыхільнікам літоўскай рок- і метал-музыкі.

Цэнтральная вуліца горада, праспект Гедыміна, будзе запоўнена стэндамі мастакоў, дызайнераў, рамеснікаў і рэстаратараў. 35 выдавецтваў прадставяць свае выданні на «Кніжнай плошчы». Таксама запланавана амаль 40 літаратурных сустрэч і мерапрыемстваў.

Спорт будзе займаць важнае месца ў праграме. Больш за 70 спартыўных клубаў і арганізацый будуць прадстаўлены ў раёне Лукішскай плошчы і Белага моста. Таксама адбудзецца сплаў на байдарках па рацэ Нярыс.

Адной з самых відовішчных частак праграмы стане шоу дронаў. Сёння (4 верасня) і заўтра (5 верасня) пасля наступлення цемры над Белым мостам запланавана прыкладна пятнаццаціхвіліннае шоу, падчас якіх у небе з'явяцца сімвалы і выявы, звязаныя з Вільняй.

У Бернардзінскім садзе адбудзецца ўрачыстасць, прысвечаная нацыянальным меншасцям, якія жывуць у сталіцы Літвы.

ПР/юл