Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ультраправая партыя перамагла на выбарах у Саксоніі-Ангальт

07.09.2026 10:30
Пераможцы не выключаюць магчымасці заключэння кааліцыі з прарасійскай партыяй.
         -
Ультраправая партыя «Альтэрнатыва для Германіі» перамагла на выбарах у Саксоніі-АнгальтPAP/EPA/FILIP SINGER

Ультраправая партыя «Альтэрнатыва для Германіі» перамагла на выбарах у Саксоніі-Ангальт, але не гарантавала сабе рашучай большасці. 44-працэнтная падтрымка для «Альтэрнатывы для Германіі», абвешчаная, як прагназаваны вынік, адразу пасля закрыцця выбарчых участкаў, была пацверджана ўначы пасля падліку 99 працэнтаў галасоў.

Аднак гэты вынік, які перавысіў перадвыбарчыя апытанні, не забяспечыў партыі большасці месцаў у мясцовым парламенце, у які ўвойдзе, між іншым, таксама прарасійскі «Саюз Сары Вагенкнехт».

Перавышэнне гэтай партыяй 5-працэнтнага выбарчага парога дало «Альтэрнатыве для Германіі» патэнцыйнага партнёра па кааліцыі. Абедзве партыі ўжо выказалі зацікаўленасць у перамовах.

Вынікі выбараў паказваюць, што хрысціянскія дэмакраты, сацыял-дэмакраты, «зялёныя» і крайнія левыя, нават аб'яднаўшы ўсе свае сілы, не могуць сфармаваць кааліцыю большасці супраць крайніх правых сіл.

IAR/аз