Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЗША рэалізуюць свае планы адносна Грэнландыі

19.09.2026 11:52
На наступным тыдні Злучаныя Штаты, Данія і Грэнландыя павінны падпісаць пагадненне аб умацаванні бяспекі ў Паўночнаатлантычным і Арктычным рэгіёнах.
Населены пункт на Грэнландыі dassel/pixabay.com/CC0

Злучаныя Штаты, Данія і Грэнландыя дасягнулі паразумення адносна пагаднення, якое, паводле адміністрацыі ЗША, дасць Вашынгтону пастаянны кантроль над бяспекай вострава.

У эфіры «Польскага радыё 24» палітолаг Агнешка Брыц заявіла, што, на яе думку, адміністрацыя Дональда Трампа хоча пашырыць свой доступ да рэсурсаў у Грэнландыі.

— Гаворка ідзе ў тым ліку пра доступ амерыканскіх кампаній, набліжаных да сям'і Дональда Трампа, да энергетычных рэсурсаў, якімі вядомая Грэнландыя. Гэта праўда, што пагадненне рыхтуецца да подпісу, калі яно ўступіць у сілу — невядома. Падрабязнасці пагаднення не выяўляюцца, але ў нас ёсць пэўныя меркаванні.

На наступным тыдні Злучаныя Штаты, Данія і Грэнландыя павінны падпісаць пагадненне аб умацаванні бяспекі ў Паўночнаатлантычным і Арктычным рэгіёнах.
IAR/яс