Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Маштабная кібератака назіраецца ў Расіі

19.09.2026 15:10
У Расіі праходзяць парламенцкія выбары.
              , , , 19  2026 .
Лідар партыі «Новыя людзі» Аляксей Нячаеў удзельнічае ў галасаванні на выбарах у Дзяржаўную думу Расіі, Масква, Расія, 19 верасня 2026 года.EPA/MAXIM SHIPENKOV Dostawca: PAP/EPA.

Кібератакі нацэленыя на сістэму онлайн-галасавання і сувязь у Расіі.

Выбарчая сістэма ў Маскве ўначы стала аб'ектам магутнай кібератакі.

«Інтэрфакс» са спасылкай на кіраўніка Цэнтральнай выбарчай камісіі Элу Панфілаву паведамляе, што сітуацыя застаецца пад кантролем. Атакі працягваюцца, але эфектыўна адбіваюцца, і выбары праходзяць без сурʼёзных збояў.

Тым часам Міністэрства лічбавых тэхналогій паведаміла пра кібератаку на сувязь на Далёкім Усходзе. Яна была адбітая, і сувязь адноўлена.

Расіяне пачалі галасаваць учора (18 верасня). Вынікі чакаюцца заўтра (20 верасня). Раней Уладзімір Пуцін заяўляў, што Украіна паспрабуе паўплываць на вынікі выбараў, але не прадставіў ніякіх доказаў.

IAR/яс