Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Іран не адкрые Армузскі праліў без выканання сваіх умоў

20.09.2026 11:31
Пры гэтым палітык, які таксама з'яўляецца галоўным перамоўшчыкам Ірана ў кантактах з ЗША, не ўдакладніў, пра якія ўмовы ідзе гаворка.
 .
Армузскі праліў.Аўтар: Shahid Rajaee

Іран не адновіць рух праз Армузскі праліў, пакуль ЗША не выканаюць свае абавязацельствы і не будуць выкананыя ўмовы Тэгерана, заявіў кіраўнік іранскага парламента Махамад Багер Галібаф, якога цытуе дзяржаўнае іранскае агенцтва Fars.

Паводле Галібафа, Іран павінен адначасова весці баявыя дзеянні і перамовы. Ваенную сілу Тэгеран будзе выкарыстоўваць для адбіцця ворагаў, а дыпламатыю — каб у патрэбны момант замацаваць ваенныя дасягненні. Пры гэтым палітык, які таксама з'яўляецца галоўным перамоўшчыкам Ірана ў кантактах з ЗША, не ўдакладніў, пра якія ўмовы ідзе гаворка.

Іран закрыў Армузскі праліў пасля атакі ЗША і Ізраіля 28 лютага. Праліў з'яўляецца адным з найважнейшых сусветных маршрутаў транспартавання нафты, таму яго закрыццё выклікала сур'ёзныя парушэнні на рынку. Адкрыццё праліву застаецца адным з галоўных спрэчных пытанняў на перамовах аб пастаянным спыненні агню.

pap/эж