Карл Дайсерот, Петэр Хегеман і Георг Нагель уганараваны сёлетняй Нобелеўскай прэміяй па фізіялогіі і медыцыне за даследаванні мозгу.
Прафесар Анна Малік (Anna Malik) з факультэта біялогіі Варшаўскага ўніверсітэта падкрэслівае, што адкрыццё іённых каналаў, якія актывуюцца святлом, з'яўляецца прарывам у даследаваннях механізмаў функцыянавання мозгу:
— Мы можам актываваць канкрэтную групу нейронаў і праверыць, які гэта мае ўплыў на паводзіны, напрыклад, мышэй. Гэта быў прарыў, калі гаворка ідзе пра веды пра механізмы, якія кантралююць, напрыклад, страх або дэпрэсію, — кажа прафесар Малік.
Нобелеўская прэмія па фізіцы будзе агучана заўтра (6 кастрычніка), Нобелеўская прэмія па хіміі — у сераду (7 кастрычніка), а Нобелеўская прэмія па літаратуры — у чацвер (8 кастрычніка).
Цырымонія ўручэння ўзнагарод адбудзецца 10 снежня. У гэтым годзе грашовы памер прэміі быў павялічаны да рэкордных 12 мільёнаў шведскіх крон. Нобелеўскі фонд вырашыў павялічыць суму ў сувязі са 125-годдзем уручэння першых узнагарод.
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі таксама атрымліваюць залаты Нобелеўскі медаль і каліграфаваны дыплом.
IAR/аз