У адказ на пагаршэнне сітуацыі на Блізкім Усходзе цэны на нафту зноў растуць, перавысіўшы адзнаку ў 112 долараў за барэль, што стала пяцімесячным максімумам.
Апроч таго Іран папярэдзіў сёння іншыя краіны, каб не ўступалі ў еменска-саудаўскую вайну. Міністр замежных спраў Ірану заявіў па дзяржаўным тэлебачанні, што «любое замежнае ўмяшанне» ў вайну паміж праіранскімі хусітамі і прасаудаўскімі еменскімі ўладамі перашкодзіць вырашэнню канфлікту.
Гэта была асабліва важная навіна для Егіпта, які выказаў гатовасць аказаць ваенную падтрымку Саудаўскай Аравіі, але выключыў магчымасці атакі на Емен. У аўторак Вялікабрытанія абвясціла, што накіруе знішчальнікі для ўдзклу ў абарончай місіі ў Саудаўскай Араві, выключыўшы пры гэтым удары па пазіцыях хусітаў. Турцыя і Пакістан таксама накіроўваюць войскі ў Саудаўскую Аравію ў рамках нядаўна падпісанага трохбаковага пакта.
Эксперты прагназуюць, што пашырэнне наземных баёў прывядзе да вайны на знясіленне, бо ні хусіты, ні саудаўска-еменская кааліцыя не здольныя дасягнуць хуткай перамогі.
ПР/юл