Еўрапейскія палітыкі віншуюць «Студэнцкі спіс» з перамогай на выбарах у Сербіі. Паводле папярэдніх вынікаў, арганізацыя адхіліла ад улады аўтакратычную Сербскую прагрэсіўную партыю, атрымаўшы абсалютную большасць галасоў.
Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен павіншавала пераможцаў і заявіла пра гатоўнасць ЕС падтрымаць рэформы, якія тычацца вяршэнства закона, свабоды СМІ, барацьбы з карупцыяй і ўмацавання дэмакратычных інстытутаў.
Яна таксама падкрэсліла, што Брусель хоча супрацоўнічаць у пытаннях еўрапейскай будучыні Сербіі.
Пераможцаў выбараў у Сербіі павіншаваў таксама старшыня Еўрапейскай рады Антоніу Коста, камісар па пытаннях пашырэння Марта Кос і генеральны сакратар Рады Еўропы Ален Берсэ.
IAR/аз