Адміністрацыя Дональда Трампа разглядае кандыдатуру былога прэм'ера Венгрыі Віктара Орбана на пасаду генеральнага сакратара ААН. Паводле выдання «The Wall Street Journal», якое спасылаецца на крыніцы з трох краін, Вашынгтон ужо правёў «апытанні», датычныя падтрымкі згаданай кандыдатуры ў Расіі і Кітаі.
Паводле паведамленняў, Орбан адкрыты для гэтай прапановы, але заявіў, што будзе балатавацца толькі ў тым выпадку, калі будзе ўпэўнены ў перамозе. Ён яшчэ не прыняў канчатковага рашэння, а паведамленні афіцыйна не пацверджаны зацікаўленымі бакамі.
Верагодна, амерыканскія чыноўнікі разлічваюць на падтрымку Расіі і Кітая, што можа зрабіць Орбана агульным кандыдатам трох дзяржаў. Аднак Францыя або Вялікабрытанія, якія маюць права вета ў Савеце Бяспекі ААН, могуць заблакаваць гэтую кандыдатуру.
Каментатары нагадваюць, што на гэтай пасадзе Віктар Орбан можа карыстацца шырокімі паўнамоцтвамі і імунітэтам, а таксама абараняць Уладзіміра Пуціна і іншых дыктатараў.
Тэрмін паўнамоцтваў цяперашняга генсакратара Антоніу Гутэрыша заканчваецца 31 снежня.
IAR/аз