Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Славенія страціла адзін са сваіх двух ледавікоў

31.10.2026 12:36
Фотаздымкі, зробленыя ў кастрычніку, пацвярджаюць гэтую з'яву — не засталося нават невялікіх кавалачкаў лёду.
   ,
Ледавік Трыглаў перад тым, як ён расстаяўАўтар: Lacen - Уласная праца, CC BY-SA 2.5, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=1086319

Славенія страціла адзін са сваіх двух ледавікоў, а адначасова і адзін са сваіх нацыянальных сімвалаў. Ледавік Трыглаў, размешчаны пад найвышэйшай вяршыняй краіны, цалкам растаў пасля надзвычай спякотнага лета. Фотаздымкі, зробленыя ў кастрычніку, пацвярджаюць гэтую з'яву — не засталося нават невялікіх кавалачкаў лёду.

Навукоўцы звяртаюць увагу на спалучэнне двух фактараў — надзвычай нізкай колькасці снегу зімой і вельмі высокай тэмпературы летам. Альпы награваюцца ў два-тры разы хутчэй, чым у сярэднім па свеце. Другі славенскі ледавік, Скута, таксама знаходзіцца пад пагрозай. Яго плошча скарацілася прыблізна да 1,5 гектараў. Эксперты папярэджваюць, што знікненне ледавікоў азначае не толькі страту каштоўных экасістэм, але і скарачэнне запасаў вады для рэк і падземных вод. Ледавікі ў Альпах служаць натуральнымі рэзервуарамі вады.

Яшчэ ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя Трыглаў займаў плошчу прыблізна 40 гектараў. У 1946 годзе, калі пачаліся рэгулярныя вымярэнні, гэтая лічба ўжо знізілася да 14 гектараў. Паміж 1983 і 2003 гадамі яно страціла 93% сваёй плошчы, а ў апошнія гады працэс раставання паскорыўся.

ав