Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Кіберпартызаны» і Silent Crow узламалі IT-інфраструктуры Расстату

01.11.2026 13:21
Хакеры размясцілі на сайце паведамленне на беларускай мове: «нікому не пазбегнуць адказнасці».
.
Хакер.Shutterstock/Gorodenkoff

Беларуская хакерская група «Кіберпартызаны» і праўкраінская Silent Crow заявілі пра ўзлом IT-інфраструктуры Расстату — Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі Расіі.

Хакеры паведамілі, што пад іх кантролем апынуліся каля 25 тыс. камп’ютараў. У прыватнасці, атрыманы доступ да сістэмы электроннага дакументаабароту, статыстычных базаў, эканамічнай і персанальнай інфармацыі, унутраных дакументаў, а таксама інфармацыі, датычнай ваенных страт Расіі ва Украіне.

Партал «Коммерсантъ» паведамляе, што хакеры размясцілі на сайце паведамленне на беларускай мове: «нікому не пазбегнуць адказнасці».

вс