Паводле дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі, пасля падліку амаль усіх бюлетэняў 57,5% выбаршчыкаў прагаласавалі за яе ў пары з кандыдатам у віцэ-прэзідэнты Кірылам Вылчавым. Іх супернікі — Андрэй Гюраў і Георгій Кандэў — атрымалі 39,5% галасоў. Астатнія прагаласавалі супраць усіх кандыдатаў.
Ётава, якая цяпер выконвае абавязкі прэзідэнта, зойме пасаду на поўны пяцігадовы тэрмін. Яе перамога азначае, што пасада кіраўніка дзяржавы застанецца ў руках палітычнага лагера, звязанага з былым прэзідэнтам Руменам Радэвым.
Андрэй Гюраў, PAP/EPA/BORISLAV TROSHEV
Кандыдат, які прайграў, прызнаў вынікі галасавання.
Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен павіншавала пераможцу. Яна выказала надзею на далейшае супрацоўніцтва з Ётавай у сферах бяспекі, абароны, канкурэнтаздольнасці і энергетычнай незалежнасці.
Ётава падтрымлівае дыпламатычнае спыненне вайны ва Украіне і выступае супраць далейшых паставак зброі Кіеву.
ав