Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Імігранты ў Вялікабрытаніі будуць даўжэй чакаць дазволу на пастаяннае пражыванне

04.11.2026 17:30
Тых, хто карыстаецца Праграмай абароны грамадзян ЕС пасля брэксіту, рэформа не ахопіць.
Лондан mathewbrowne/Pixabay/CC0

Брытанскі ўрад прапануе падоўжыць стандартны тэрмін выдачы імігрантам дазволу на пастаяннае пражыванне на выспах з цяперашніх пяці да 10 гадоў.

Прапанова выклікала спрэчкі: прафсаюзы хваляць выключэнні для замежных работнікаў, а правыя сілы абвінавачваюць урад у празмерных саступках, паведамляе «The Financial Times».

Палякаў, якія карыстаюцца Праграмай абароны грамадзян ЕС пасля брэксіту, прапанаваная рэформа не ахопіць. Тыя, хто ўжо мае пастаяннае месца жыхарства, захаваюць яго.

Замежныя работнікі, якія працуюць у галіне медыцынскай аховы і догляду змогуць атрымаць пастаяннае пражыванне праз пяць гадоў, нягледзячы на тое, што раней урад прапанаваў падоўжыць згаданы тэрмін да 15 гадоў.

Улады тлумачаць згаданыя змены неабходнасцю скарачэння сацыяльных выплат, але канкрэтных разлікаў не прадстаўляюць.

Змены закрануць тых, хто пераехаў у Вялікабрытанію працаваць па візе. Многія з іх змогуць атрымаць пастаяннае месца жыхарства толькі праз 10 гадоў замест пяці. Да таго часу ім давядзецца падаўжаць свае візы, што азначае дадатковыя выдаткі.

IAR/аз