Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пасля некалькі месяцаў перапынку ЗША ўзнавілі ваенную прысутнасць у Эстоніі

07.11.2026 08:01
Колькасць новага падраздзялення, якое прыбыло ў Эстонію, не раскрываецца.
-
Прэм'ер-міністр Эстоніі Крыстэн Міхал сустракаецца ў Таліне з генеральным сакратаром НАТА Маркам РутэREUTERS

Амерыканскія войскі зноў прысутнічаюць у Эстоніі, жаўнеры знаходзяцца ў краіне больш за тыдзень, пацвердзіла ў пятніцу пасольства ЗША ў Талліне і міністр абароны Эстоніі Марцін Херэм.

Паводле звестак амерыканскіх дыпламатаў, у Эстонію прыбыло падраздзяленне атраду «Апачы», якое ўваходзіць у склад 5-й эскадрыллі 4-га кавалерыйскага палка. Афіцыйнае адкрыццё місіі, падчас якога будзе ўзняты сцяг падраздзялення, адбудзецца ў лістападзе ў Літве. Гэта афіцыйнае сведчанне прысутнасці падраздзялення ва ўсім Балтыйскім рэгіёне.

— Папярэдняе амерыканскае падраздзяленне, якое складалася з некалькіх сотняў салдат, пакінула Эстонію ў ліпені. У той час яшчэ не было вядома, калі прыбудуць наступныя сілы, — паведаміла радыё ERR.

Тагачасны міністр абароны Ханно Пеўкур растлумачыў, што паўза ў амерыканскай ваеннай прысутнасці была звязана з аглядам Пентагонам амерыканскіх сіл у Еўропе.

Колькасць новага падраздзялення, якое прыбыло ў Эстонію, не раскрываецца. Да скарачэння ваеннай прысутнасці ЗША амерыканскі кантынгент налічваў прыблізна 700 салдат у Эстоніі, ва ўсіх трох балтыйскіх краінах — Літве, Латвіі і Эстоніі — каля 2000.

PAP/юл