Расійская платформа электроннай камерцыі «Wildberries» пашырае сваю дзейнасць у Грузіі. Яе мясцовы аператар атрымаў ад урада Грузіі больш за два гектары зямлі каля горада Руставі.
У справаздачы Грузінскага цэнтра даследаванняў эканамічнай палітыкі гаворыцца, што ў студзені дзяржава прадала чатыры зямельныя ўчасткі агульнай плошчай у больш за 23 000 квадратных метраў мясцоваму аператару «Wildberries» кампаніі «Transcom Group».
Зямля размешчана ля дарогі, якая вядзе ад Тбілісі да мяжы з Азербайджанам. Кампанія таксама арандавала склад плошчай 13 000 квадратных метраў каля горада Гамарджвеба і рыхтуецца запусціць паслугу таксі ў Тбілісі.
«Wildberries» працуе ў Грузіі з 2024 года. Пашырэнне кампаніі выклікала спрэчкі. Кампанія знаходзіцца пад польскімі санкцыямі з 2022 года. 16 лістапада санкцыі супраць яе ўвёў таксама Еўрапейскі Саюз.
Брусель абвінавачвае кампанію ў падтрымцы расійскай ваеннай эканомікі і пастаўках ваеннай тэхнікі расійскай арміі. «Wildberries» гэтыя абвінавачванні адмаўляе.
IAR/аз