Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Ратэрдаме расце колькасць бяздомных працоўных мігрантаў з Усходняй Еўропы

29.11.2026 15:04
Колькасць бяздомных палякаў і грамадзян іншых краін Усходняй Еўропы ў нідэрландскім Ратэрдаме ўтрая большая, чым лічылася раней.
Бяздомны чалавекShutterstock/Adam bartosik

Паводле ацэнак арганізацый, якія дапамагаюць бяздомным, больш за 400 працоўных мігрантаў начуюць на вуліцах горада.

Месяц таму гарадскія ўлады адкрылі прытулак на 150 месцаў. Астатнія вымушаныя начаваць на вуліцы. Удзень яны карыстаюцца дапамогай царквы Святога Паўла.

— Тут можна пасядзець у цяпле, выпіць гарбаты, паесці, падзарадзіць тэлефон, — расказала Польскаму радыё спадарыня Яанна, якая разам з некалькімі дзясяткамі іншых людзей пасля абеду адправілася шукаць месца для начлегу.

Паводле афіцыйных звестак, у Ратэрдаме без даху над галавой жывуць каля дзвюх тысяч чалавек. Аднак арганізацыі, якія дапамагаюць бяздомным, сцвярджаюць, што з улікам асоб, якія не маюць нідэрландскага ідэнтыфікацыйнага нумара і рэгістрацыі па месцы жыхарства, іх колькасць дасягае дзевяці тысяч.

Больш за 400 з іх — працоўныя мігранты з Усходняй Еўропы. Агенцтвы часовага працаўладкавання абяцаюць палякам, балгарам і румынам працу і жыллё, аднак не выконваюць сваіх абавязацельстваў. У выніку многія працоўныя мігранты пасля звальнення апынаюцца на вуліцы.

У снежні будуць апублікаваныя вынікі падліку бяздомных, які праводзіць арганізацыя Ethos.

IAR/яс