Беларуская Служба

Я. Ахойска: У нас ёсць чым дзяліцца

27.07.2019 17:13
Яніна Ахойска - заснавальніца і кіраўнік шырока вядомай у свеце дабрачыннай арганізацыі Польская гуманітарная акцыя (Polska Akcja Humanitarna).
Janina Ochojska
Janina Ochojska PAP/Marcin Obara

"У мяне няма прэтэнзіі да свету. Я не думаю, што іншыя павінны зрабіць штосці  для мяне, я задумоўваюся што я магу зрабіць для іншых. І аказваецца, што магу зрабіць вельмі многа, хвароба тут не перашкода", – кажа тыднёвіку Newsweek Яніна Ахойска (Janina Ochojska), заснавальніца і кіраўнік шырока вядомай у свеце дабрачыннай арганізацыі Польская гуманітарная акцыя (Polska Akcja Humanitarna).

Яніна Ахойска – інвалідка – у дзяцінстве захварэла на поліяміэліт, а цяпер даведалася, што ў яе яшчэ і анкалогія. Нягледзячы на хваробу, Ахойска не адмяніла рашэння балатавацца ў Еўрапарламент. І прайшла. Жанчына кажа, што яе асноўнай мэтай зʼяўляецца змена падыходаў да міграцыі і бежанства.

"Выбудоўваючы платы і ўсталёўваючы калючы дрот на мяжы, Еўропа робіць вельмі дрэнна. Такім чынам не забяспечвае сабе бяспеку", – кажа Ахойска. Актывістка лічыць, што трэба памагаць там на месцы, каб гэтыя людзі засталіся на радзіме, бо ніхто не хоча быць уцекачом.

Ахойска лічыць, што ў нас ёсць чым дзяліцца. Можна адмовіцца ад новых шмотак, не купляць столькі ежы, каб потым яе выкідваць. Палякі выкідваюць 9 млн тон харчоў штогод! Ахойска сама не мяняе телефона, ні планшэта пакуль ён не зламаецца, у яе няшмат вопраткі.

Нават хтосьці раскрытыкаваў яе за гэта на Твітэры, маўляў, яна лепш з гэтай каляровай блузкай падыходзіць да афрыканскага парламента, чым да Еўрапейскага. Актывістка заявіла, што мяняць нічога ў гэтым плане яна ня будзе, бо найважнейшым сэнсам жыцця лічыць служыць іншым і быць патрэбнай.

яс