Беларуская Служба

Ці Войска Польскае было падрыхтаванае да нападзення гітлераўскай Германіі?

31.08.2019 08:12
«Да нямецкай тактыкі бліцкрыга была не гатовая не толькі Польшча, але і Іосіф Сталін», - гісторык. 
Аўдыё
  • Як выглядала польская армія напярэдадні ўзброенага канфлікту?
Przeprawa wojsk niemieckich przez most pontonowy
Przeprawa wojsk niemieckich przez most pontonowynac.gov.pl

Ці Войска Польскае ў тэхнічным плане было падрыхтаванае да нападзення гітлераўскай Германіі на краіну 1 верасня 1939 году? Як выглядала польская армія напярэдадні ўзброенага канфлікту? Ці ракавую ролю ў паразе сыграў нямецкі бліцкрыг? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае кандыдат гістарычных навук, спецыяліст па Войску Польскаму Ігар Мельнікаў.

Паводле спецыяліста, у Войску Польскім была добрая, новая і сучасная тэхніка, але яе было няшмат. Пры гэтым наш суразмоўца падкрэслівае, што хоць большасць тэхнікі сапраўды была састарэлай, то польскія салдаты змагаліся мужны і мелі добрых афіцэраў і генералаў, напрыклад, генерала Францішака Клеберга, які змагаўся да апошніх дзён вайны.

Іншая справа – гэта тое, што Польшча не была падрыхтаваная да бліцкрыга. Хоць, звяртае ўвагу гісторык, да новай нямецкай тактыкі не былі падрыхтаваныя і іншыя краіны Еўропы. «Да нямецкай тактыкі бліцкрыга была не гатовая не толькі Польшча, але і Іосіф Сталін», – падкрэслівае Мельнікаў.
Паводле меркавання спецыяліста, адна з прычын паразы Польшчы восенню 1939 года – баявыя дзеянні на два фронты: з гітлераўскай Германіяй і сталінскім Савецкім Саюзам. З Ігарам Мельнікавым размаўляе Валеры Саўко (поўнае інтэрв’ю – слухайце аўдыё).

на фота: падраздзяленні Вермахта перапраўляюцца праз раку

актуальна ідзе збор сродкаў на выданне кнігі «Верасень 39-га. Магілы неаб’яўленай вайны» Ігара Мельнікава, прысвечанай пачатку Другой сусветнай вайны