Хто атрымлівае карысць а хто страты? – задумоўваецца Адам Гжэшак на старонках тыднёвіка «Polityka».
American Airlines з наступнага году запускае рэйсы ў Кракаў. У рэкламным роліку запрашае пасажыраў у польскі горад, каб «папіць гарэлкі з прыяцелем».
Намеснік мэра Багуслаў Касмідэр (Bogusław Kośmider) зазначае, што ў Кракаве ёсць шмат іншых повадаў, для якіх варта наведаць горад, унесены ў спіс ЮНЭСКА. Тым не менш, сапраўды, англічане, прыязджаюць у Кракаў спіцца. Зрэшты нават мясцовыя тураператары прапануюць адмысловую трасу ад бару да баруг.зв. кроўлінг (ад ангельскага слова crawling – паўзаць). У прапанове неабмежаваная колькасць дрынкаў і шматлікія гульні звязаныя з выпіўкай. Гэтага віду турысты вельмі ўскладняюць жыццё жыхарам старога гораду Кракава, бо там адбываецца канцэнтрацыя забавы. Гарадскія ўлады імкнуцца задаволіць усе тры бакі – жыхароў, турыстаў ды ўладальнікаў бараў і крамаў са спіртнымі напоямі.
П'яныя і гучныя турысты зʼяўляюцца праблемай не толькі Кракава. Буйныя гарады – Сасновец, Ольштын, Катавіце, Кельцы ўводзяць забарону на продаж алкаголю ноччу. Гэтае вырашэнне і так поўнасцю не задавальняе нікога. Жыхары лічаць, што забарона з 2 да 5.30 не вырашыць праблемы, а гандляры і ўладальнікі бараў хочуць зарабіць. Аказваецца, што ў малых гандлёвых кропках менавіта спіртныя напоі даюць найбольшы прыбытак.
У Сопаце на ўзбярэжжы мора гарадскія ўлады дамовіліся з уладальнікамі бараў і пабаў, што іх ахоўнікі будуць сачыць за наведвальнікамі і побач гэтых абʼектаў, на вуліцы. Вынікі дамовы даволі добрыя. А ў Кракаве ўладальнікі крамаў добраахвотна пагадзіліся не прадаваць спіртнога ад поўначы да 5.30.
Гарадскія ўлады маюць яшчэ адзін козыр – ліцэнзію на продаж алкаголю. Аднак скарачэнне колькасці пунктаў продажу прынясе больш страт чым карысцяў, таму лепш дагаварыцца па добраму і "выпіць гарэлку з прыяцелем" – так як у сваім рэкламным роліку падказвае American Airlines, авіялінія, якая з наступнага году запускае рэйсы ў Кракаў, – піша Адам Гжешак у тыднёвіку Polityka.
яс