Пакаленне міленіялаў, гэта значыць тых, хто нарадзіў на сутыку ХХ і ХХІ стагоддзя, аказалася значна больш адкрытым на пакупку вопраткі ў крамах second-hand, чым іх бацькі ці дзяды, піша Rzeczpospolita.
Аказваецца, што апранаючыся ў рэчы папярэдніх эпох, моладзь імчыцца за трэндам на вінтаж. Вінтаж – гэта тая вопратка, якая гадамі ляжыць у нашых шафах. Менавіта такі вінтаж з’яўляеца ключом да моды міленіялаў.
Старызна і навізна моцна перамяшаліся, у выніку чаго паўстаў актуальны трэнд на моладзевае адзенне. Напрыклад, калі мы зірнем на здымкі апошняй калекцыі Гучы, цяжка будзе зразумець, ці мы назіраем жабрачку, замораную голадам, ці сапраўдную топ-мадэль на подыуме. Усё часцей на вуліцах вялікіх гарадоў з’яўяляюцца людзі, апранутыя падобным чынам.
Аднак, польскія крамы ўжыванай вопраткі наўрад стануць Меккай для айчынных сціляг. Тавар, які трапляе ў Польшчу, прайшоў ужо не праз адзін фільтр – вартыя ўвагі шмоткі ўжо даўно аселі ў заможных краінах.
Дадатковым фактарам папулярнасці пакупак ужыванай вопраткі стала мода на экалогію. Маладзёны надзвычай балюча ўспрымаюць міфы пра глабальнае пацяпленне, выкліканае, на думку адэптаў гэтай ідэалогіі, празмерным развіццём чалавецтва. Адпаведна, для значанай часткі міленіялаў, абнаўленне гардэробу ў крамах second-hand, гэта не толькі эканомія але ратаванне свету. Пра моду на страыя анучы пісала Rzeczpospolita.
эж