Пладовыя і ягадныя віны ў Беларусі перажываюць рэнесанс. Чарговым доказам перараджэння народнага «чарніла» у нешта сучаснае ды смачнае, а магчыма нават моднае, стала ўключэнне пладова-ягаднага віна ў меню рэстарацыі- тэатру «Камуналка».
.
З нагоды ўключэнне ў меню алкагольных напояў, вырабленых з беларускай садавіны ды ягад, была зладжаная выстава. Гісторык і калекцыянер Ягор Сурскі зладзіў выставу беларускага чарніла ў менскім рэстаране.
.
Адкрыццё выставы суправаджалася дэгустацыяй пладова-ягаднага віна з вёскі Ілава. Завадатарам імпрэзы быў бард і актор Віктар Шалкевіч.
Слухайце аўдыё
Эдуард Жолуд